Брэсцкае «Дынама» прыме на сваёй арэне футбалістаў «Іслачы» ў стартавым матчы 11-га тура чэмпіянату Беларусі, паведамляе БелТА.
Паядынак будзе вельмі цікавым, бо абедзве каманды набралі ў апошніх сустрэчах добры ход і маюць намер падоўжыць паспяховыя серыі. Да гэтага брэсцкія дынамаўцы атрымалі пяць вікторый запар, а іх сапернікі ўвогуле не прайгравалі ў цяперашнім чэмпіянаце. Сустрэча ў Брэсце пачнецца ў 19.00 і будзе паказана ў жывым эфіры тэлеканала «Беларусь 5».
Астатнія фаварыты сезона свае матчы правядуць заўтра. Лідэр турніру «МЛ Віцебск» сустрэнецца з землякамі з ФК «Віцебск». Дзеючыя чэмпіёны краіны мінскія дынамаўцы на полі сталічнага стадыёна «Трактар» прымуць наваполацкі «Нафтан». Гродзенскі «Нёман» пасля выйгрышу Кубка Беларусі згуляе на сваёй арэне з мазырскай «Славіяй», а фіналіст кубкавага розыгрышу «Тарпеда-БелАЗ» сустрэнецца ў Жодзіне з барысаўскім БАТЭ.
Заключныя сустрэчы 11-га тура пройдуць у першы дзень лета: «Слуцк» — «Гомель», «Смаргонь» — «Мінск», «Арсенал» (Дзяржынск) — «Маладзечна».
Становішча ў групе лідэраў: «МЛ Віцебск» — 26 ачкоў (10 матчаў), «Дынама» (Брэст) — 21 (10), «Дынама» (Мінск) — 20 (9), «Славія» — 20 (10). Унізе турнірнай табліцы знаходзяцца футбалісты «Маладзечна», якія пацярпелі паразы ва ўсіх дзесяці праведзеных сустрэчах, 5 ачкоў у «Смаргоні», 6 — у «Арсенала». Бамбардзірскую гонку ўзначальваюць Аляксандр Шасцюк («Іслач), Андрэй Салавей («Славія») і Ягор Карцоў («Дынама», Брэст), якія забілі па шэсць мячоў.