Мерапрыемства, прымеркаванае да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, сабрала шырокую аўдыторыю: прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса, супрацоўнікаў ЮНЕСКА, гісторыкаў, дзеячаў культуры, членаў дыяспары.
У сваім выступе часовы павераны ў справах Беларусі ў Францыі Кірыл Грушэўскі падкрэсліў, што перажыты беларускім народам генацыд і велізарныя чалавечыя страты робяць Брэсцкую крэпасць не толькі нацыянальным сімвалам мужнасці і стойкасці, але і важным элементам сусветнай памяці.
Дырэктар мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой», член савета рэспублікі Аляксандр Каркатадзэ расказаў аб унікальнай гісторыка-культурнай значнасці крэпасці, падзяліўся інфармацыяй аб дзяржаўнай палітыцы па яе захаванні, аднаўленні і папулярызацыі, якая праводзіцца ў Беларусі.
У зачытаным на мерапрыемстве звароце міністра культуры Беларусі Руслана Чарнецкага падкрэслена, што ў Беларусі налічваецца каля 40 тыс.месцаў памяці аб вайне, а Брэсцкая крэпасць займае ў гэтым шэрагу асаблівае месца як міжнародны сімвал супраціву і самаахвярнасці.