Top.Mail.Ru

Брэсцкая вобласць уносіць дастойны ўклад у вагу хлебнага каравая краіны — Шулейка

Брэсцкая вобласць уносіць дастойны ўклад у вагу хлебнага каравая краіны. Пра гэта заявіў намеснік прэм'ер-міністра, упаўнаважаны кіраўніка дзяржавы ў Берасцейскай вобласці Юрый Шулейка, паведамляе БелТА.

Паўднёва-Заходні рэгіён сёння адзначае свята ўраджаю. Абласныя «Дажынкі» праходзяць у аграгарадку Жамчужны Баранавіцкага раёна. Юрый Шулейка зачытаў са сцэны прывітальны адрас хлебаробам Берасцейшчыны ад Прэзідэнта.

«Хлеб — усяму галава, і вы сваёй працай ведаеце яго цэну», — сказаў віцэ-прэм’ер, звяртаючыся да аграрыяў. Ён уручыў працаўнікам вёскі заслужаныя ўзнагароды.



У Брэсцкай вобласці намалацілі 1 млн 636 тыс. т збожжа з улікам рапсу. Па словах Юрыя Шулейка, рэгіён з году ў год паказвае стабільны вынік, імкнучыся яго павялічыць. У планы ўносяць карэктывы ўмовы надвор’я, але аграрыі прымаюць неабходныя меры, каб нівеляваць негатыўныя наступствы. «Пасля заканчэння ўборачнай, разам з кукурузай, думаю, аграрыі Брэстчыны пакажуць чарговы раз стабільны вынік,-сказаў намеснік прэм’ер-міністра. — Першымі пачынаюць, першымі сканчаюць. У аптымальныя тэрміны ўсё робяць. Вобласць тэхнічна ўмацавана. Рэгіён уносіць дастойны ўклад у хлебны каравай нашай краіны».



Юрый Шулейка нагадаў, што Прэзідэнт паставіў задачу атрымаць у цэлым 12 млн т збожжа з рапсам і кукурузай. Кожная вобласць разумее свае мэты, і падыходзіць з адказнасцю да іх выканання. Уборачная кампанія рухаецца да завяршэння. Паралельна аграрыі нарыхтоўваюць сілас, займаюцца сяўбой, клапоцячыся пра ўраджай наступнага года.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю