Top.Mail.Ru

Брэсцкія дынамаўцы выйшлі на чацвёртае месца ў табліцы чэмпіянату Беларусі

Брэсцкае «Дынама» паднялося на чацвёртае месца ў турнірнай табліцы футбольнага чэмпіянату Беларусі, паведамляе БелТА.

У дамашнім паядынку 16-га тура падапечныя Аляксандра Сяднёва разграмілі на сваёй арэне бабруйскую «Белшыну» з сухім лікам 4:0.

Да гэтага «Іслач» атрымала пятую вікторыю запар, адолеўшы на выездзе футбалістаў «Баранавічаў» з вынікам 4:3. «Гомель» уступіў на сваім полі «Віцебску» — 0:1, а дзяржынскі «Арсенал» у Барысаве прайграў «Мінску» — 1:2. У першым матчы 16-га тура магілёўскі «Днепр» у сябе дома тройчы вёў у ліку, але не ўтрымаў перамогу над аўтсайдэрам турніру наваполацкім «Нафтанам», згуляўшы ўнічыю — 3:3.

Тры паядынкі перанесены на больш познія тэрміны: «Дынама» (Мінск) — «Славія» (Мазыр), БАТЭ (Барысаў) — «Нёман» (Гродна), «МЛ Віцебск» — «Тарпеда-БелАЗ» (Жодзіна).

Становішча ў лідзіруючай групе зараз такое: «Дынама» (Мінск) — 33 ачкі (14 матчаў), «МЛ Віцебск» — 31 (14), «Іслач» — 31 (15), «Дынама» (Брэст) — 27 (16), «Гомель» — 26 (16), 2 «. У канцы турнірнай табліцы знаходзіцца «Нафтан», у якога сем ачкоў, на два балы больш у БАТЭ, у актыве «Белшыны» 11 ачкоў.

Бамбардзірскую гонку ўзначальваюць нападаючы Цімафей Сіманенка («Гомель») і Яўген Юдчыц («Іслач»), якія забілі па восем мячоў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю