Кіроўца аўтамабіля пры ўездзе ў Беларусь схаваў $ 99 тыс. ад мытнага кантролю, распачата крымінальная справа. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце.
Выпадак адбыўся ў пункце пропуску «Брэст». Грамадзянін Расіі за рулём аўтамабіля Mercedes-Benz з замежнай рэгістрацыяй накіроўваўся на тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза з Малдовы. Для праходжання мытнай граніцы мужчына выбраў чырвоны калідор, каб аформіць часовы ўвоз аўто.
Пры вусным апытанні мужчына заявіў, што дэклараваць яму няма чаго, перамяшчае толькі асабістыя рэчы і каля $900 у эквіваленце. У сказаным інспектар усумніўся. Пры далейшым кантролі пад прадуктамі харчавання ў пераносным халадзільніку была выяўлена буйная сума грошай, якая ў разы перавышала дазволеную да перамяшчэння без дэкларавання норму.
У дачыненні да грамадзяніна Брэсцкай мытняй распачата крымінальная справа ў адпаведнасці з ч. 2 ст. 228 КК Рэспублікі Беларусь. Санкцыяй артыкула прадугледжаны штраф або абмежаванне, пазбаўленне волі на тэрмін да пяці гадоў. Грошы канфіскаваны да рашэння суда.