Top.Mail.Ru
226

Брэсцкія мытнікі спынілі схему ўвозу ў Беларусь буйной партыі сыру

Незаконную схему ўключэння ў гандлёвы абарот буйной партыі сыру еўрапейскай вытворчасці спынілі брэсцкія мытнікі, паведамляе БелТА.



«Прадпрымальніка» вызначылі пры правядзенні спецыяльных мерапрыемстваў у Баранавічах. Так, 45-гадовы грамадзянін Беларусі арганізаваў перамяшчэнне з Польшчы праз пункт пропуску «Брэст» 250 кг сыру дробнымі партыямі. На сумежным баку прадукцыя раздавалася часткамі фізічным асобам для ўвозу пад маркай тавараў для асабістага карыстання.


Мытнікі спынілі мужчыну ўжо падчас транспарціроўкі прадукцыі ў Расію для рэалізацыі. Лагічна, што ніякіх таварасуправаджальных дакументаў на шэры імпарт у яго не было.

«Партыя сыру коштам Br30 тыс. канфіскавана. Брэсцкай мытняй распачаты адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з ч. 2 арт. 15.1 КаАП. Санкцыяй артыкула прадугледжана накладанне штрафу да 30 базавых велічынь з магчымай канфіскацыяй скрытых тавараў», — расказалі ў ДМК.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю