Top.Mail.Ru

Брэсцкія ратавальнікі ліквідавалі пажар у адміністрацыйным будынку

У Брэсце ратавальнікі ліквідавалі пажар у адміністрацыйным будынку, паведамляе БелТА.



Выклік агняборцы атрымалі раніцай 15 жніўня. Пажар здарыўся на вул. Краснагвардзейскай. Калі падраздзяленні прыехалі на месца здарэння, назіраліся гарэнне і дым з кабінета на другім паверсе трохпавярховага будынка.

«Ратавальнікі ліквідавалі пажар. Агнём пашкоджаныя мэбля, маёмасць, закураныя сцены і столь у кабінеце. Пацярпелых няма», — праінфармавалі ў МНС. На месцы пажару працавалі пяць адзінак тэхнікі МНС.

Спецыялісты высвятляюць прычыну здарэння.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю