У Беларусі для моладзі падрыхтавана амаль 63 тыс. працоўных месцаў у студэнцкіх атрадах у 2026 годзе. Пра гэта журналістам 7 красавіка расказала прадстаўніца ГА «БРСМ», паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
Сфарміраваны пералік прымаючых арганізацый і аб’ектаў, на якіх будуць працаваць студэнцкія атрады ў 2026 годзе. У яго ўвайшло 1 988 аб’ектаў, на якіх выдзелена 62 991 працоўнае месца.
— Аб'яўленыя конкурсы па наборы ў студэнцкія атрады, — адзначыла начальнік аддзела па рабоце са студэнцкай і навучэнскай моладдзю, камандзір рэспубліканскага штаба студэнцкіх атрадаў ГА «БРСМ» Надзея Шахоўская. — Ужо можна зарэгістравацца і ў далейшым працаваць на МАЗе, МТЗ, БЧ, Мінскім электратэхнічным заводзе імя У. І. Казлова, а таксама ў Наваполацкай гарадской бальніцы і нацыянальным дзіцячым цэнтры «Зубраня».
Па словах Надзеі Шахоўскай, на чыгунцы хлопцы і дзяўчаты будуць працаваць манцёрамі пуці, праваднікамі пасажырскага транспарту, дыспетчарамі і электрамеханікамі.
Каб трапіць у студатрад, дастаткова звярнуцца ў пярвічную арганізацыю БРСМ сваёй установы адукацыі, альбо ў раённы камітэт БРСМ і запоўніць анкету. Таксама гэта можна зрабіць праз чат-бот тэлеграм-канала «Студатрады Беларусі».