Пінская міжраённая пракуратура распачала крымінальную справу ў дачыненні да брыгадзіра жывёлагадоўчай фермы аднаго з аграпрадпрыемстваў, паведамляе Генеральная пракуратура.
Па даных следства, са студзеня па люты 2026 года брыгадзір вытворчай брыгады ўносіла заведама лжывыя звесткі ў першасныя дакументы і справаздачы аб руху жывёлы па ферме. Такім чынам яна спрабавала ўтаіць факт падзяжу 23 галоў буйной рагатай жывёлы.
Як устаноўлена, матывам падазраванай стала жаданне пазбегнуць дысцыплінарнай і матэрыяльнай адказнасці, пазбаўлення прэміяльных і іншых стымулюючых выплат, а таксама крытыкі з боку кіраўніцтва за невытворчае выбыццё жывёлы.
Дзеянні загадчыцы фермы кваліфікаваны па ч. 1 арт. 427 Крымінальнага кодэкса (службовы падлог).
Для арганізацыі папярэдняга расследавання пракурор накіраваў крымінальную справу ў Пінскі міжраённы аддзел Следчага камітэта.