Адвакаты Беларусі 15 мая правядуць бясплатныя кансультацыі з нагоды Дня сям’і, паведаміла БелТА прэс-сакратар Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Ірына Рэут.
Акцыя для шматдзетных сем’яў і сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, пройдзе ва ўсіх тэрытарыяльных калегіях адвакатаў.
У БРКА нагадалі, што акцыя праводзіцца ў форме вусных кансультацый па пытаннях, якія не звязаны з прадпрымальніцкай дзейнасцю і не патрабуюць азнаямлення з дакументамі.
Падрабязная інфармацыя аб правядзенні акцыі ў кожным рэгіёне будзе размяшчацца на сайтах і ў сацыяльных сетках тэрытарыяльных калегій адвакатаў.