Top.Mail.Ru

Крутой: Беларусь плануе ўзяць удзел у інфраструктурных праектах на Далёкім Усходзе

Беларусь плануе прыняць удзел у інфраструктурных праектах на Далёкім Усходзе, у тым ліку звязаных з будаўніцтвам электрастанцый і партовай інфраструктуры. Аб гэтым заявіў ва Уладзівастоку кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой, перадае БелТА. 


«Прайшлі вельмі прадуктыўныя сустрэчы з кіраўнікамі расійскіх рэгіёнаў, вядучымі міністрамі, членамі ўрада. Трэба было ўпэўніцца, што Далёкі Усход па-ранейшаму застаецца прыярытэтам для развіцця і фінансавання. Тыя рэсурсы, якія вылучаюцца на Далёкаўсходнюю федэральную акругу, беспрэцэдэнтныя. Больш за тое, у рамках новай праграмы ўсе гэтыя рэсурсы будуць павялічаны фактычна ў два разы. Ёсць некалькі напрамкаў, дзе Беларусь абавязкова павінна ўдзельнічаць. І мы гэта з губернатарамі Далёкага Усходу абмяркоўвалі. Першае — развіццё інфраструктуры. Рэгіён энергадэфіцытны будуць будавацца новыя энергетычныя магутнасці. У прыватнасці, дзве атамныя станцыі. Сёння ўжо фактычна прынятае рашэнне. 

Губернатары зацікаўлены ў нашых кампетэнцыях і вопыце будаўніцтва Беларускай АЭС у Астраўцы — адной з самых сучасных з ліку пабудаваных „Расатамам“. Будзем наладжваць кааперацыю», — сказаў Дзмітрый Крутой.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю