Top.Mail.Ru
115

Будаўніцтва жылля, развіццё аграгарадкоў і інфраструктуры новы віцэ-прэм'ер аб ключавых задачах

Аляксандр Церахаў, які быў прызначаны кіраўніком дзяржавы на пасаду намесніка Прэм’ер-міністра, расказаў пра свае задачы на новай пасадзе, перадае БелТА.

Аляксандр Церахаў будзе курыраваць ва ўрадзе пытанні будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі і транспарту. Пры прызначэнні новаму віцэ-прэм’еру было даручана ўзмацніць кантроль за павелічэннем аб’ёмаў будаўніцтва жылля, паляпшэннем яго якасці, стварэннем і развіццём інфраструктуры.

«У сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі гэта, безумоўна, пытанні капітальнага рамонту, стварэння спрыяльнага асяроддзя ў дварах, парках, скверах. Гэта тое, што трэба людзям і чым жыве краіна», — сказаў Аляксандр Церахаў. Ён таксама спыніўся на развіцці аграгарадкоў і гарадоў-спадарожнікаў у частцы будаўніцтва жылля і развіцця транспартных сувязяў.

Адказваючы на пытанне, ці будуць прымяняцца нейкія новыя падыходы ў рабоце, віцэ-прэм’ер адзначыў, што для пачатку неабходна прарэвізаваць раней прынятыя рашэнні: «Нейкія ўдакладненні могуць і павінны быць. Але гэта ўсё павінна быць накіравана толькі на паляпшэнне».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю