Ці будаваць планы на пікнік 16 мая, расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У суботу чакаецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ноччу па захадзе, днём па заходняй палове пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы туман. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні, паўднёвы — уначы 3-8 м/с, удзень 4-9 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе 3-9 градусаў цяпла. Удзень будзе ад плюс 17 градусаў па захадзе да плюс 24 градусаў па паўднёвым усходзе.