Top.Mail.Ru
353

Будуем самі! У Мінску праходзіць будаўнічая выстава «Будпрагрэс-2025»

У Футбольным манежы з 23 па 25 красавіка праходізць 32-я Міжнародная спецыялізаваная выстава «Будпрагрэс-2025».

Падчас цырымоніі адкрыцця старшыня Рэспубліканскага саюза будаўнікоў Анатоль Нічкасаў адзначыў, што беларуская будаўнічая галіна працуе ўстойліва і дынамічна, уносячы важкі ўклад у развіццё нацыянальнай эканомікі:

— Гэтая выстава — добрая магчымасць для арганізацый будаўнічага комплексу прадэманстраваць свой патэнцыял, прадукцыю і паслугі. Завязаць новыя партнёрскія адносіны. 

У дзейнасці выставы прымаюць удзел больш за 80 вытворцаў будаўнічых матэрыялаў з Беларусі, Расіі, Кітая і Узбекістана. Асобнымі блокамі прадстаўлены раздзелы «Будаўнічая і дарожная тэхніка», «Прамысловасць будаўнічых матэрыялаў», «Інструмент у будаўніцтве», растлумачылі ў прэс-службе ведамства. 

Свае новыя распрацоўкі прадставілі і арганізацыі Мінбудархітэктуры: «Кіруючая кампанія холдынгу «Беларуская цэментная кампанія», РУВП «Граніт», ААТ «Спецжалезабетон», ААТ «Радашковіцкі керамічны завод».

Генеральны дырэктар ААТ «Спецжалезабетон» Анатоль Насеня распавёў, што ў Год добраўпарадкавання прадукцыя прадпрыемства карыстаецца вялікім попытам:

— Гаворка ідзе, у першую чаргу, аб плітцы тратуарнай, тратуарнай і дарожным бардзюрах. Хачу адзначыць, што сёння вытворчыя лініі ААТ «Спецжелезобетон» здольныя задаволіць усе патрэбы пакупнікоў.

Начальнік упраўлення маркетынгу і камерцыйнай стратэгіі ГП «Кіруючая кампанія холдынгу «Беларуская цэментная кампанія» Андрэй Арлоў адзначыў: 

— На выставе мы дэманструем як прадукты, якія ўжо карыстаюцца попытам на рынках Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, так і навінкі. Мы прапануем высокую якасць прадукцыі цэментнай вытворчасці, таксама абнавілі лінейку сухіх будаўнічых сумесяў — некаторыя з іх ужо ёсць на паліцах рознічных магазінаў. Акрамя гэтага, у асартыменце блокі з ячэістага бетону.

Фота Віктара ІВАНЧЫКАВА
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю