Top.Mail.Ru
127

Будзе новая сям’я: у Гродзенскім заапарку рыхтуюцца аб’яднаць у пару японскіх жураўлёў

Два маладыя японскія жураўлі, Рычард і Джулія неўзабаве створаць пару ў Гродзенскім заапарку, паведамілі БелТА ва ўстанове.


У Гродзенскім заапарку жывуць два японскія жураўлі — самка Джулія і самец Рычард. Абедзве птушкі паступілі ў заапарк у рамках праграмы еўраазіяцкай рэгіянальнай асацыяцыі заапаркаў і акварыумаў «Захаванне жураўлёў Еўразіі». 

Першай у Гродна ў 2024 годзе прыехала Джулія. Праз год там з’явіўся Рычард. Першапачаткова птушкі жылі ў розных павільёнах: для фарміравання пары яны былі занадта маладыя. Восенню 2025 года самачку перавялі ў суседні з Рычардам вальер. Птушкі атрымалі магчымасць пазнаёміцца, бачыць адно аднаго, але злучаць іх разам было яшчэ рана, палічылі спецыялісты. 

І толькі пасля амаль паўгадавых назіранняў за птушкамі спецыялісты-арнітолагі прыйшлі да высновы: Рычард і Джулія гатовыя аб’яднацца ў пару. Супрацоўнікі аддзялення «Птушкі» чакаюць пацяплення, каб глыбокае снежнае покрыва не ўнесла незапланаваныя карэктывы ў гэту доўгачаканую падзею.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю