Top.Mail.Ru
256

Будзе цёпла, але магчымы навальніцы і туман. Сіноптыкі пра надвор’е ў Беларусі 6 верасня

У Беларусі 6 верасня месцамі па краіне чакаюцца навальніцы, ноччу і раніцай у некаторых раёнах — туман. У дзённы час месцамі па паўднёвым захадзе краіны тэмпература паветра дасягне 30 градусаў. Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.



У пятніцу чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні 3-8 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе 9-15 градусаў цяпла, па захадзе — да плюс 17. Днём будзе ад плюс 23 градусаў па ўсходзе да плюс 30 градусаў па паўднёвым захадзе.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю