Top.Mail.Ru

«Будзем па-брацку працаваць!» Лукашэнку далажылі аб узбекскіх перспектывах у Віцебскай вобласці

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з перспектывамі супрацоўніцтва Віцебскай вобласці з Андыжанскай вобласцю Узбекістана, паведаміла БелТА.


У рабочай паездцы кіраўніка дзяржавы ў Аршанскі раён прымаў удзел хакім Андыжанскай вобласці Шухратбек Абдурахманаў.

Планы па супрацоўніцтве рэалізуюцца ў развіццё дамоўленасцей прэзідэнтаў дзвюх краін. Размова ідзе як аб інвестыцыях у розныя сферы, так і аб запрашэнні на работу ў Беларусь грамадзян Узбекістана.

«Я паабяцаў Прэзідэнту, што мы гэта зробім. Нам гэта выгадна. Такім чынам атрымае развіццё Віцебская вобласць, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Мы будзем па-брацку працаваць! Можаце не сумнявацца».


«У нас у вёсках ёсць больш-менш нармальнае жыллё. Разам прывядзём у парадак. І тое, што будзем будаваць, будзем будаваць для людзей. Узбекі, беларусы — розніцы не будзе», — падкрэсліў беларускі лідар.


Узбекскіх грамадзян плануецца прыцягваць не толькі ў сферу сельскай гаспадаркі, але і ў будаўніцтва, прамысловасць, сферу паслуг.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю