Top.Mail.Ru

Бугалі: Алжыр зацікаўлены пераймаць вопыт Беларусі ва ўмацаванні і развіцці многіх напрамкаў

Алжыр зацікаўлены пераймаць вопыт Беларусі ва ўмацаванні і развіцці многіх напрамкаў. Пра гэта заявіў старшыня Нацыянальнага народнага сходу Парламента Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі Ібрагім Бугалі 26 мая на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, паведаміла БелТА.


У першую чаргу Ібрагім Бугалі перадаў кіраўніку беларускай дзяржавы ад прэзідэнта Алжыра цёплыя прывітанні і словы глыбокай павагі разам з запэўненнямі аб гатоўнасці да сумесных дзеянняў па развіцці супрацоўніцтва. «Ваш візіт у снежні мінулага года (Прэзідэнт Беларусі наведаў Алжыр з афіцыйным візітам у снежні 2025 года. — Заўв. БелТА) меў вялікі грамадскі рэзананс і стаў пасланнем для алжырскага народа аб вашай зацікаўленасці ва ўмацаванні і развіцці супрацоўніцтва ў розных сферах: эканоміцы, гандлі, сельскай гаспадарцы, навуцы і культуры. Мы адчуваем, што існуюць вялікія магчымасці для павелічэння тавараабароту, развіцця эканамічнага супрацоўніцтва, стварэння сумесных вытворчасцяў, каб служыць на карысць народаў нашых краін», — падкрэсліў старшыня Нацыянальнага народнага сходу Парламента Алжыра.

Ён звярнуў увагу, што цяпер у Алжыры зроблены акцэнт на палітыцы дыверсіфікацыі эканомікі і зніжэння залежнасці ад вуглевадародаў. Краіна імкнецца развіваць такія напрамкі, як сельская гаспадарка, прамысловасць, фармацэўтыка. «І мы маем патрэбу ў беларускім вопыце ва ўмацаванні гэтых сфер, актывізацыі працы ў гэтых напрамках, і ўпэўнены, што тут існуюць перспектывы для сумеснай працы», — сказаў Ібрагім Бугалі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю