Top.Mail.Ru

Бульба ад Лукашэнкі — у аснове стравы. Як у Дагестане праходзіць Дзень беларускіх дранікаў

Невялікае паселішча Карата ў Дагестане на адзін дзень ператварылася ў цэнтр прыцягнення аматараў традыцыйнай беларускай кухні.

 Менавіта тут 20 верасня арганізавалі дзень беларускіх дранікаў, паведамляе БелТА.

Гісторыя гэтага свята бярэ свой пачатак у верасні мінулага года. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка праводзіў сустрэчу з прадстаўнікамі розных нацыянальнасцей, якія жывуць у нашай краіне. Быў на гэтай сустрэчы і старшыня Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Гора», мастак і скульптар Хізры Асадулаеў. Менавіта ён прапанаваў кіраўніку дзяржавы арганізаваць у Дагестане дзень беларускіх дранікаў.

Хізры Асадулаеў папрасіў у Прэзідэнта пару кілаграмаў бульбы беларускіх гатункаў. Якое было здзіўленне дагестанца, калі яму перадалі каля 100 кг бульбы гатунку «Першацвет» — ні многа ні мала два вялікія мяшкі. Нацыянальную гародніну Беларусі пасадзілі ў гарах. Вынік перасягнуў самыя смелыя чаканні. Багатаму ўраджаю не перашкодзіла нават анамальная спякота.

«Бульба атрымаласая на славу. Паспрабавалі адварыць — вельмі смачна! Пачаставалі знаёмых, і яны таксама адзначылі выдатны смак. Цяпер няма адбою ад жадаючых пасадзіць гэтую бульбу ў сябе. Просяць хоць бы кілаграм, хоць бы некалькі штук», — з усмешкай адзначыў у гутарцы з БелТА Хізры Асадулаеў.

Менавіта з бульбы гатунку «Першацвет» прыгатаваны дранікі для свята. Яно, дарэчы, праходзіць у фармаце дабрачыннай акцыі — частуюць усіх жадаючых. Да дранікаў прыкладаецца і беларуская смятана, так што страва атрымліваецца максімальна аўтэнтычнай.

«Астатнюю бульбу, натуральна, раздадзім усім ахвотным для пасадкі ў сябе ў агародзе», — сказаў Хізры Асадулаеў.

  • Дзень беларускіх дранікаў атрымаўся па-сапраўднаму маштабным. Пачаставацца традыцыйнай беларускай стравай прыходзяць не толькі жыхары Караты, але і суседніх вёсак. Рэгіён густанаселены, і ад адной да другой вёскі літаральна рукой падаць. Адлегласць рэдка перавышае два-тры кіламетры. Прайсці такі шлях, каб паспрабаваць дранікі з прэзідэнцкай бульбы, — не самы складаны квэст.

Свята хочуць зрабіць традыцыйным: па словах Хізры Асадулаева, яны ўжо заручылася падтрымкай міністраў культуры Беларусі і Дагестана. Плануецца запрашаць мясцовых і беларускіх артыстаў, каб парадаваць гасцей не толькі пачастункамі, але і яркай канцэртнай праграмай. 

Дзень беларускіх дранікаў не пакінулі без увагі ў Беларусі. Цёплае прывітанне арганізатарам і гасцям ад беларускага лідара перадала прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант. 

«Гэта яшчэ больш умацоўвае і пашырае беларуска-дагестанскае сяброўства. Гэта такі новы яркі штрых і ў беларуска-расійскіх адносінах у цэлым», — сказала Наталля Эйсмант.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю