Top.Mail.Ru

Бульбу ў Беларусі ўбралі з 10% запланаваных плошчаў

Бульбу ў Беларусі ўбралі з 10% запланаваных плошчаў, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.



Паводле аператыўных даных на 7 верасня, бульбу ў Беларусі ўбралі з 10% запланаваных плошчаў. Накапана 78 тыс. т сярэдняй ураджайнасцю 356 ц/га. У разрэзе абласцей: Магілёўская — 32 тыс. т, Брэсцкая — 16 тыс. т, Мінская — 11 тыс. т, Гомельская — 9 тыс. т, Віцебская — 6 тыс. т, Гродзенская — 4 тыс. т.

У сельскагаспадарчых арганізацыях і сялянска-фермерскіх гаспадарках намалочана збожжавых з улікам рапсу 9170 тыс. т. У разрэзе абласцей намалочана: Мінская — 2411 тыс. т, Гродзенская — 1841 тыс. т, Брэсцкая — 1672 тыс. т, Магілёўская — 1199 тыс. т, Гомельская — 1092 тыс. т, Віцебская — 956 тыс. т.

Убрана культур на зерне (з улікам рапсу, без кукурузы) на 2462 тыс. га, што складае амаль 99% ад агульнай плошчы 2497 тыс. га.

Заарана пад сяўбу азімых збожжавых 577 тыс. га — 38% ад плана 1500 тыс. га. Азімых збожжавых на зерне пасеяна ўсімі рэгіёнамі краіны на плошчы 127 тыс. га (8% ад плана).

У лік дзяржзаказу пастаўлена: харчовага збожжа — 654 тыс. т (амаль 99% ад плана 663 тыс. т), піваварнага ячменю — больш як 94 тыс. т (109% ад плана 86 тыс. т).

Цукровыя буракі ўбраны з 15% плошчаў. Накапана 669 тыс. т караняплода сярэдняй ураджайнасцю 418 ц/га, што на 100 тыс. т больш, чым у той жа дзень мінулага года. У разрэзе абласцей: Мінская — 338 тыс. т, Гродзенская — 235 тыс. т, Магілёўская — 49 тыс. т, Брэсцкая — 47 тыс. т. Рэгіёны ўбіраюць тэмпамі, якія перавышаюць мінулагоднія.

Кукуруза на сілас убрана з 14% плошчаў.

Скошана траў другім укосам на плошчы 925 тыс. га, што складае 92% ад плана 1010 тыс. га.

Нарыхтавана сена 577 тыс. т — 81% ад плана, сіласу — 2599 тыс. т (13%), сенажу — 12 443 тыс. т (87%), травяных кармоў — 4491 тыс. т кармавых адзінак (44%).

Наяўнасць мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных, калійных) пад азімую сяўбу — 164% да плана.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю