Top.Mail.Ru

Бульбу ў Беларусі ўбралі з 36% запланаваных плошчаў

Бульбу ў Беларусі ўбралі з 36% запланаваных плошчаў, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.



Паводле аператыўных даных на 21 верасня, бульба ўбрана з 36% плошчаў краіны. Накапана бульбы 272 тыс. т сярэдняй ураджайнасцю 344 ц/га. У разрэзе абласцей: Магілёўская — 78 тыс. т, Мінская — 65 тыс. т, Брэсцкая — 56 тыс. т, Гомельская — 29 тыс. т, Гродзенская — 24 тыс. т, Віцебская — 20 тыс. т.

У сельскагаспадарчых арганізацыях і сялянска-фермерскіх гаспадарках намалочана збожжавых з улікам рапсу 9251 тыс. т. У разрэзе абласцей: Мінская — 2437 тыс. т, Гродзенская — 1846 тыс. т, Брэсцкая — 1680 тыс. т, Магілёўская — 1219 тыс. т, Гомельская — 1094 тыс. т, Віцебская — 975 тыс. т.

Заарана пад сяўбу азімых збожжавых 1140 тыс. га, што складае 76% ад плана ў памеры 1500 тыс. га. Азімых збожжавых на зерне пасеяна ўсімі рэгіёнамі краіны на плошчы 750 тыс. га — 50% ад плана. Усе вобласці ідуць тэмпамі, якія перавышаюць мінулагоднія.

Кукуруза на сілас убрана з 38% плошчаў.

Нарыхтавана: сена — 599 тыс. т, што складае 84% ад плана, сенажу — 12 745 тыс. т (89%), сіласу — 7440 тыс. т (36%), травяных кармоў — 5907 тыс. т кармавых адзінак (58%).

Наяўнасць мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных, калійных) пад азімую сяўбу — 188% да плана.

Цукровыя буракі ўбраны з плошчы 32 тыс. га, што складае 29% ад плана. Накапана 1424 тыс. т караняплода сярэдняй ураджайнасцю 446 ц/га. У разрэзе абласцей: Мінская — 596 тыс. т, Гродзенская — 483 тыс. т, Брэсцкая — 198 тыс. т, Магілёўская — 131 тыс. т, Віцебская — 16 тыс. т. 

Усяго агародніны, вырашчанай у адкрытым грунце, па краіне сабрана 50 тыс. т. Засеяныя плошчы складаюць амаль 3 тыс. га, ужо ўбрана 38%.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю