Старшыня «Беларускай федэрацыі футбола» Яўген Булойчык назваў найбліжэйшыя задачы для зборнай Беларусі па футболе і расказаў, дзе наша каманда правядзе дамашнія матчы восеньскай Лігі нацый.
Адразу абазначу, сказаў ён, што пасыл галоўнага трэнера, незалежна ад таго, афіцыйныя гэта матчы ці таварыскія, заўсёды гуляць на перамогу, радаваць нашага балельшчыка. Калі браць стратэгічна, разглядаю Лігу нацый як асноўны этап падрыхтоўкі да чэмпіянату Еўропы. У нас у снежні будзе жараб’ёўка — даведаемся, у якую групу трапілі, што за супернікі.
А зараз маецца ўнікальная магчымасць згуляць з еўрапейскімі камандамі афіцыйна. Прычым на іх тэрыторы. Але пры гэтым не здымаем з сябе адказнасць. Ганчарэнка сам адзначыў, што задача як максімум — першае месца, як мінімум — другое ў групе. Да гэтага і імкнёмся.
Што да хатніх матчаў, то яны будуць праходзіць у Венгрыі, у Будапешце. Першая гульня на выездзе 26 верасня з Албаніяй, 29-га — з Фінляндыяй і 3 кастрычніка прымаем Сан-Марына.
Поўны каляндар матчаў зборнай Беларусі ў лізе нацый выглядае так:
- 26 верасня
Албанія — Беларусь (21:45),
- 29 верасня
Фінляндыя — Беларусь (19:00)
- 3 кастрычніка
Беларусь — Сан-Марына (19:00)
- 6 кастрычніка
Беларусь — Фінляндыя (21:45)
- 13 лістапада
Сан-Марына — Беларусь (22:45)
- 16 лістапада
Беларусь — Албанія (20:00).