Top.Mail.Ru
215

Буркіна-Фасо цікавіцца беларускім вопытам развіцця сельскай гаспадаркі

Пасол Беларусі ў Расіі Аляксандр Рагожнік правёў сустрэчу з паслом Буркіна-Фасо ў Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Арыстыдам Рапугдондба Людовікам Тапсоба. Аб гэтым паведамляе БелТА.


«Пасол Буркіна-Фасо праявіў цікавасць да беларускага вопыту развіцця сельскай гаспадаркі, у прыватнасці бульбаводства, а таксама да арганізацыі паставак прадуктаў харчавання, што вырабляюцца ў Беларусі, на буркінійскі рынак», — расказалі ў прэс-службе.

«Пасол Беларусі ў сваю чаргу пацвердзіў гатоўнасць пастаўляць у Буркіна-Фасо ўвесь спектр сельскагаспадарчай тэхнікі з далейшай арганізацыяй яе сэрвіснага абслугоўвання. Аляксандр Рагожнік прапанаваў падрыхтаваць канкрэтны пералік тавараў, у якіх мае патрэбу Буркіна-Фасо, а таксама сфарміраваць групу з буркінійскіх спецыялістаў у сферах прамысловасці, сельскай гаспадаркі, фармацэўтыцы для наведвання Беларусі і азнаямлення з напрацоўкамі нашай краіны ў гэтых галінах», — адзначылі ў пасольстве.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю