Top.Mail.Ru
220

БУТБ пашырае супрацоўніцтва з краінамі Афрыкі

На далёкай дузе

Гэта адзін з самых перспектыўных напрамкаў развіцця трансгранічнага біржавога гандлю для Беларусі, таму (з улікам ёмістасці рынку і попыту на беларускую прадукцыю) гэтаму рэгіёну будзе аддавацца асаблівая ўвага.

Такую заяву зрабіў начальнік упраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці БУТБ Аляксандр Башлій на сустрэчы з дэлегацыяй дзелавых колаў Тагалезскай Рэспублікі і Рэспублікі Малі, паведамілі ў прэс-службе біржы.

Тут дадалі, што афрыканскія краіны цікавыя як спажыўцы тавараў, якія рэалізоўваюцца на біржы (піламатэрыялы, сухое малако, цукар), і як пастаўшчыкі неабходнай беларускім прадпрыемствам сыравіны (соевыя і какава-бабы, тэкстыль, экзатычная садавіна).

— Біржа гатова прапрацаваць усе пазіцыі і сабраць пул беларускіх пакупнікоў з рэальнымі афертамі для кампаній з Тога і Малі, — запэўнілі ў БУТБ.

Дарэчы, па стане на ўчарашні дзень на БУТБ было акрэдытавана 8350 замежных кампаній, у тым ліку 15 з краін Афрыкі, сярод якіх Егіпет, Кенія, Кот-д’Івуар, Сейшэльскія Астравы, Сенегал і ПАР.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю