Top.Mail.Ru

БУТБ прапрацоўвае павелічэнне экспарту беларускай мясной прадукцыі ва Узбекістан

Рост паставак плануецца забяспечыць за кошт паглыблення супрацоўніцтва на рэгіянальным узроўні, расказалі на біржы. 


Гатоўнасць аказаць садзейнічанне ў актывізацыі гандлю сельгаспрадукцыяй з Беларуссю праз БУТБ выказалі прадстаўнікі гандлёва-прамысловай палаты і Андыжанскай вобласці Узбекістана.

Начальнік упраўлення ЗЭД біржы Яраслаў Кавальчук адзначыў, што летась ва Узбекістан былі рэалізаваны беларускія мясапрадукты на 23,1 мільёна долараў — рэкорднае значэнне за ўсю гісторыю біржавога гандлю паміж дзвюма краінамі. Станоўчая дынаміка захоўваецца і ў бягучым годзе: за I квартал рост больш чым на 4 % у вартасным выражэнні.

Цікавасць узбекістанскіх імпарцёраў да біржавой пляцоўкі абумоўленая шмат у чым тым, што ў таргах удзельнічаюць усе найбуйнейшыя мясаперапрацоўчыя прадпрыемствы Беларусі. Гэта істотна палягчае закупачную дзейнасць і дазваляе заключаць здзелкі на больш выгадных умовах.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю