Top.Mail.Ru

Буйны наркаканал перакрылі гомельскія аператыўнікі, канфіскавана каля 4 кг псіхатропаў

Гомельскія аператыўнікі перакрылі буйны наркаканал, затрымаўшы кур’ераў і канфіскаваўшы каля 4 кг псіхатропаў, паведамілі БелТА ў МУС.



Супрацоўнікі наркакантролю Гомельскай вобласці пры сілавой падтрымцы байцоў Асобнага атрада спецпрызначэння «Рысь» унутраных войскаў МУС затрымалі 26-гадовага замежніка. Было ўстаноўлена, што ў якасці аптова-рознічнага кур’ера інтэрнэт-крамы па продажы наркотыкаў фігурант прывёз з суседняй краіны партыю тавару для распаўсюджвання праз закладкі на тэрыторыі Беларусі. У яго канфіскавана каля 1 кг асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва альфа-PVP.

Па даных начальніка ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС Гомельскага аблвыканкама Андрэя Насыткі, у далейшым быў затрыманы 25-гадовы мінчанін — кур’ер наркашопа. Пры ім, а таксама ў схованках выяўлена 3 кг мефедрону.

Распачатыя крымінальныя справы за незаконны нарказбыт. Затрыманым пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю