Top.Mail.Ru

Бяспека руху, дапамога вадзіцелям. Кубракоў пра задачы праваахоўнікаў на граніцы з Літвой

Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў расказаў журналістам пра тое, як праваахоўнікі дапамагаюць вадзіцелям літоўскіх велікагрузаў, якія засталіся ў Беларусі, паведаміла БелТА.


«Прэзідэнтам была пастаўлена задача органам унутраных спраў навесці парадак у прыграніччы і забяспечыць бяспеку дарожнага руху. Літва ў аднабаковым парадку перакрыла граніцы. На нашай тэрыторыі засталося больш за тысячу велікагрузных аўтамашын, якія знаходзяцца на літоўскай рэгістрацыі. Яны былі хаатычна кінутыя на абочыне, стваралі і ствараюць рэальную пагрозу для бяспекі дарожнага руху. Як толькі нам была пастаўлена задача, мы пачалі работу, і сёння ўжо калоны велікагрузных аўтамашын у суправаджэнні супрацоўнікаў ДАІ былі дастаўлены на стаянкі, якія ахоўваюцца», — сказаў Іван Кубракоў.


Гэтыя стаянкі патрулююцца супрацоўнікамі органаў унутраных спраў. «Пастаўленая Прэзідэнтам задача пакуль яшчэ выконваецца, таму што многія машыны былі проста кінутыя. Некаторыя вадзіцелі ад безвыходнасці пайшлі да знаёмых, да сваякоў. Машыны знаходзяцца на абочыне, ствараючы рэальную пагрозу для бяспекі дарожнага руху, асабліва ў цёмны час сутак», — падкрэсліў міністр.

Ён таксама дадаў, што даручана аказваць усебаковую дапамогу вадзіцелям. «Да нас звяртаюцца вадзіцелі, многія з якіх знаходзяцца ў нашай краіне ўпершыню і дрэнна арыентуюцца на мясцовасці. Таму мы дапамагаем ім дабрацца да гасцініцы, да пунктаў грамадскага харчавання. Вы ўяўляеце, у якіх умовах многія з вадзіцеляў проста жывуць у кабінах сваіх машын? І, як мне дакладваюць, яны не саромеюцца ў выразах у адрас літоўскіх улад, якія іх проста асудзілі на такое існаванне. Вадзіцелі ўдзячныя нашым супрацоўнікам за аказаную дапамогу», — рэзюмаваў Іван Кубракоў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю