Top.Mail.Ru
244

Бясплатныя экскурсіі правядуць у Гродне да Дня горада

У Гродне экскурсаводы правядуць бясплатныя экскурсіі, прымеркаваныя да Дня горада, які будуць адзначаць з 3 па 6 верасня. Пра гэта БелТА паведамілі ў Гродзенскім гарвыканкаме.



Такі падарунак для гараджан і гасцей да Дня горада падрыхтавалі аддзел спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама і мясцовыя гіды з Беларускага таварыства экскурсаводаў.

Так, 1 верасня ў 16.00 гараджан і гасцей горада запрашаюць на «Прагулку па «Пагулянцы» (па вуліцах Антонава, Касманаўтаў, Парахавой). У 17.00 клічуць прайсці з гідам «Сярод алей 250-гадовага саду» (у парку Жылібера).

Экскурсія «Гродзенскі каталіцкі некропаль» (па вуліцах Падольная — Прыгарадная) стартуе 2 верасня ў 15.00. А 3 верасня ў 14.00 пачнецца тур «Гродзенскія анёлы» (па вуліцах Антонава і Прыгараднай).

Арт-аб’екты Гродна можна будзе наведаць з экскурсаводам 4 верасня ў 18.00, а ў 18.30 у гэты ж дзень прапануюць пабываць на экскурсіі «Станіславова — каралеўскі палац без караля».

5 верасня ахвотных запрашаюць на падарожжа па горадзе «Гродна ў жаночых гісторыях».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю