Top.Mail.Ru

Бясплатныя кансультацыі малазабяспечаных грамадзян правядуць 8 мая адвакаты Беларусі

Адвакаты Беларусі бясплатна пракансультуюць малазабяспечаных грамадзян 8 мая, паведаміла прэс-сакратар Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Ірына Рэут.

Акцыя прымеркавана да Дня Перамогі, а таксама Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. 

Яна пройдзе ва ўсіх тэрытарыяльных калегіях адвакатаў. Грамадзянам дадуць вусныя кансультацыі па пытаннях, якія не звязаны з прадпрымальніцкай дзейнасцю і не патрабуюць азнаямлення з дакументамі. 

Больш падрабязна з інфармацыяй аб правядзенні акцыі ў кожным рэгіёне можна будзе азнаёміцца на сайтах тэрытарыяльных калегій адвакатаў. 

У БРКА нагадалі, што сёлета адвакаты таксама правядуць бясплатныя кансультацыі 15 мая — з нагоды Дня сям’і, 2 ліпеня — з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, 17 верасня — Дня народнага адзінства, 1 кастрычніка — Дня пажылых людзей, 14 кастрычніка — Дня маці, 21 кастрычніка — Дня бацькі і 4 снежня — Дня юрыста.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю