Адвакаты правядуць бясплатныя кансультацыі для малазабяспечаных грамадзян 13 сакавіка, з нагоды Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, паведаміла БелТА прэс-сакратар Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Ірына Рэут.
Акцыя пройдзе ва ўсіх тэрытарыяльных калегіях адвакатаў.
Малазабяспечаныя грамадзяне змогуць атрымаць юрыдычную дапамогу ў галіне працоўнага, грамадзянскага, сямейнага, жыллёвага і іншага права.
Акцыя праводзіцца ў форме вусных кансультацый па пытаннях, не звязаных з прадпрымальніцкай дзейнасцю.
Падрабязная інфармацыя аб правядзенні акцый у кожным рэгіёне будзе размешчана на сайтах і інтэрнэт-рэсурсах тэрытарыяльных калегій адвакатаў.