Top.Mail.Ru
192

Бясплатныя кансультацыі з нагоды Дня пажылых людзей правядуць адвакаты Беларусі

Адвакаты Беларусі 1 кастрычніка правядуць бясплатныя кансультацыі для малазабяспечаных грамадзян. Акцыя прымеркавана да Дня пажылых людзей, расказала прэс-сакратар Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Ірына Рэут, паведамляе БелТА.


Бясплатныя кансультацыі пройдуць ва ўсіх рэгіёнах краіны. Адвакаты растлумачаць дзейнае заканадаўства ў галіне працоўнага, грамадзянскага, сямейнага і жыллёвага права.

Акцыя пройдзе ў форме вусных кансультацый па пытаннях, якія не звязаны з прадпрымальніцкай дзейнасцю і не патрабуюць азнаямлення з дакументамі.

Падрабязная інфармацыя аб правядзенні акцыі ў кожным рэгіёне будзе размешчана на сайтах тэрытарыяльных калегій адвакатаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю