У Камянецкім раёне бык нанёс цялесныя пашкоджанні жывёлаводу, паведамілі БелТА ў Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз па Брэсцкай вобласці.
У бальніцу звярнулася 55-гадовая жыхарка Камянецкага раёна. Жанчына расказала, што працуе жывёлаводам на малочнатаварнай ферме. Ажыццяўляючы ўзважванне быкоў, яна падганяла жывёлу палкай. У адказ бык штурхнуў яе галавой, у выніку чаго яна ўпала, стукнуўшыся аб вугал загону. Пасля чаго жывёла прыціснула яе да борціка агароджы.
Для ўстанаўлення ступені цяжкасці цялесных пашкоджанняў прызначаная судова-медыцынская экспертыза. Пры правядзенні даследавання ўстаноўлена наяўнасць закрытай чэрапна-мазгавой траўмы, закрытай тупой траўмы грудной клеткі, сінякоў. Згодна з заключэннем эксперта ўпраўлення ДКСЭ па Брэсцкай вобласці цялесныя пашкоджанні адносяцца да катэгорыі менш цяжкіх.