Top.Mail.Ru

Бюджэт пражытачнага мінімуму павышаецца з 1 лютага ў Беларусі

З 1 лютага ў Беларусі павялічваюцца памеры бюджэту пражытачнага мінімуму. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.


Так, бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва ў параўнанні з яго значэннем, устаноўленым з 1 лістапада 2024 года, павялічыцца на 2,2% і складзе Br447,64.

Новыя памеры БПМ будуць дзейнічаць да 30 красавіка 2025 года, гэта першы пераразлік БПМ у 2025 годзе.

У сувязі са змяненнем БПМ аўтаматычна пераглядаюцца ўбудаваныя ў сістэму сацыяльнай абароны розныя надбаўкі і павышэнні, а таксама асобныя сацыяльныя выплаты, якія вылічаюцца ад памеру БПМ. Гэта памеры дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, даплаты да пенсій, дапамогі па догляду інваліда І групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту і сацыяльныя пенсіі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю