Top.Mail.Ru
69

Бюджэт Саюзнай дзяржавы — адзін з рэсурсаў, які дазваляе ператвараць агульныя стратэгіі ў канкрэтныя вынікі

Як нагадалі ў Міністэрстве фінансаў, крыніцамі фарміравання бюджэту Саюзнай дзяржавы з’яўляюцца штогадовыя ўзносы дзяржаў-удзельніц; даходы ад аперацый з саюзнай маёмасцю; платныя паслугі, якія аказваюцца дзяржустановамі Саюзнай дзяржавы і іншыя. 


За мінулыя 25 гадоў бюджэт павялічыўся ў 3,4 разп і ў 2025-м склаў больш за 7,6 мільярда расійскіх рублёў. Як адзначылі ў ведамстве, усяго за гэты перыяд было акумуліравана і накіравана на вырашэнне найважнейшых пытанняў Беларусі і Расіі да 127,8 мільярда расійскіх рублёў. Гэта дазволіла прафінансаваць каля 80 сумесных праграм. 

На 2026 год бюджэт зацверджаны ў аб’ёме 8,1 мільярда расійскіх рублёў. Каля 43 % сродкаў будзе накіравана на фінансаванне 6 саюзных праграм (3 у галіне ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва і 3 высокатэхналагічныя праграмы). 

У Мінфіне падкрэслілі: бюджэт Саюзнай дзяржавы не замяняе нацыянальныя бюджэты, а дапаўняе іх, канцэнтруючыся на прыярытэтах Саюза.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю