Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў змяніў бюджэт сталіцы на 2026 год. Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства фінансаў.
Даходы бюджэту выраслі: падатковых плацяжоў паступіла больш прыкладна на 35 мільёнаў рублёў, непадатковых — на 27,5 мільёна рублёў. За кошт гэтых сродкаў і эканоміі па асобных артыкулах расходы бюджэту Мінска на 2026 год павялічаны.
Дадатковыя сродкі будуць накіраваны на:
1. Інвестыцыйную праграму;
Кірункі: набыццё транспарту, у першую чаргу вагонаў метро, будаўніцтва другога ўчастка трэцяй лініі метро, рэканструкцыя Мінскай ачышчальнай станцыі, інжынерна-транспартная інфраструктура жылога комплексу «Паўночны Бераг», рэканструкцыя вуліцы Ціміразева да МКАД, будаўніцтва калектара ад вуліцы Ратамскай да калектара «Цэнтр», рэканструкцыя гідравузла на Заслаўскім вадасховішчы, рэканструкцыя Пішчалаўскага замка.
2. ЖКГ: бягучы рамонт жыллёвага фонду і прыдамавых тэрыторый;
3. Сацыяльную сферу і іншае.
Паводле звестак Мінфіна, даходная частка кансалідаванага бюджэту сталіцы за студзень—кастрычнік 2026-га склала 11,9 мільярда рублёў — на 15,8% больш, чым за той жа перыяд мінулага года. Пры гэтым на ўласныя даходы прыпадае 99% усіх паступленняў (11,7 мільярда рублёў, рост на 16,3%).
У структуры расходаў амаль палова (48,5%) прыпадае на сацыяльную сферу: адукацыю — 2,1 мільярда рублёў (+9,5%), ахову здароўя — 2,5 мільярда рублёў (+12,7%), сацыяльную палітыку — 339,4 мільёна рублёў (+4,3%). Усяго прафінансавана 10,6 мільярда рублёў, рост да таго ж перыяду мінулага года склаў 11,6%.
Яна ХМЯЛЬНІЦКАЯ
Фота БелТА