Top.Mail.Ru

«Чаго б ні каштавала, трэба цалкам школы страсянуць». Лукашэнка пра задачу завяршыць капрамонты сёлета

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ставіць задачу завяршыць рэалізацыю плана па капітальным рамонце школ у гэтым годзе. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў, прымаючы з дакладам міністра адукацыі Андрэя Іванца, перадае БелТА.



Прэзідэнту было даложана аб гатоўнасці ўстаноў адукацыі да пачатку новага навучальнага года. Так, з 1 верасня ў Беларусі функцыянуюць 3,5 тыс. устаноў дашкольнай адукацыі (дзіцячыя сады, яслі), куды прыйшлі 300 тыс. выхаванцаў. Працуюць 2,6 тыс. школ, дзе навучаюцца 1025 тыс. школьнікаў, у тым ліку 87,5 тыс. першакласнікаў. Па словах міністра, да 1 верасня пашпарты гатоўнасці да пачатку навучальнага года былі падпісаны ва ўсіх школах.

«Чаго б ні каштавала, трэба цалкам школы страсянуць і прывесці іх у той выгляд, у якім мы хацелі б іх бачыць. Калі хтосьці чагосьці не разумее, своечасова дакладвай. У 2027 год не цягні гэтыя праблемы, іх трэба вырашыць цяпер», — паставіў задачу Прэзідэнт. 

Андрэй Іванец з гэтай нагоды адзначыў: «Усе губернатары разумеюць гэтую задачу, вельмі адказна ставяцца».

Міністр растлумачыў, што сёлета заканчваецца рэалізацыя трохгадовага плана па мадэрнізацыі школ. «За гэтыя тры гады больш чым 300 школ капітальна адрамантавалі», — сказаў ён.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю