У Беларусі 29 кастрычніка ноччу і раніцай месцамі па краіне чакаецца туман. Пра гэта БелТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
У чацвер будзе пераменная воблачнасць. У асобных раёнах пройдуць невялікія дажджы. Вецер прагназуецца няўстойлівы слабы.
Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў цяпла. Днём будзе 8-13 градусаў вышэй за нуль.