Згодна з усходнім гараскопам, менавіта гэтай жывёле прысвечаны 2025 год. Па сцвярджэннях астролагаў, ён стане часам змен, мудрасці і інтуітыўнага разумення.
Пацук. Новы год падрыхтаваў для Пацукоў шмат выпрабаванняў і цяжкасцей. Прадстаўнікі знака неаднаразова будуць аказвацца на раздарожжы, дзе ім трэба выбраць: застацца ў зоне камфорту або выйсці за яе межы. Зоркі раяць захоўваць упэўненасць у сабе, бо ваша стойкасць, рашучасць і гатоўнасць да барацьбы дапамогуць з любой сітуацыі выходзіць пераможцам. Актыўны лад жыцця і эмацыйная стабільнасць дазволяць заўсёды заставацца ў тонусе.
Бык. У Быкоў з’явіцца шанц стварыць новыя рамантычныя сувязі або ўмацаваць існуючыя адносіны. Будзьце адкрыты да зносін. Згодна з зоркамі, у 2025 годзе Быкі змогуць пазбегнуць сур’ёзных крызісаў і правалаў. Паспрабуйце адпусціць старыя праблемы і засяродзьцеся на пазітыўных зменах. Лепшым рашэннем стане пачатак новага раздзела ў сваім жыцці. Прадстаўнікоў знака чакае шмат магчымасцей і перспектыў, але перш чым пакараць вяршыні, трэба дазволіць сабе адпачыць і аднавіць сілы.
Тыгр. Народжаным пад знакам Тыгра трэба знаходзіцца ў цэнтры ўвагі. Новы год стане для вас часам мудрасці і яснасці. Трэба прымаць узважаныя рашэнні, праяўляючы аб’ектыўнасць. Пазбегнуць непатрэбных канфліктаў дапаможа дакладнасць мыслення, здольнасць аналізаваць тое, што адбываецца, і абвостраная інтуіцыя. Не выключаныя змены ў прафесійнай сферы. Зоркі рэкамендуюць у любых зменах бачыць магчымасці для развіцця.
Кот. У жыцці Катоў будзе шмат магчымасцей для ўмацавання сваіх пазіцый. Верагодна новая, больш адказная пасада. Вам трэба будзе ўзяць на сябе лідарскія функцыі. Смела праяўляйце ініцыятыву, бо ваша ўпэўненасць і арганізатарскія здольнасці будуць ацэнены па заслугах. Год спрыяльны для актыўных дзеянняў і рэалізацыі сваіх ідэй. Поўныя энтузіязму і рашучасці, Каты выйдуць на новы этап свайго жыцця. Разам з гэтым, зоркі раяць захоўваць баланс паміж амбіцыямі і здаровым сэнсам.
Дракон. Прадстаўнікам знака трэба звярнуць асаблівую ўвагу на прафесійную сферу. Не выключаны непаразуменні з калегамі ці кіраўніцтвам. У такіх сітуацыях важна захоўваць спакой. Пры адсутнасці чаканых вынікаў трэба перагледзець свае падыходы да выканання задач. Драконам прадставіцца магчымасць для аналізу таго, што адбылося, і гэта дапаможа знайсці дакладны шлях. У адносінах з другой палавінкай верагодныя эмацыйныя ваганні. Адпускайце сітуацыі, якія павінны застацца ў мінулым.
Змяя. У новым годзе Змеі будуць напоўнены энергіяй і натхненнем. З’явяцца ідэі заняцца творчым хобі ці распачаць уласны праект. Не бойцеся праяўляць сябе. Ваша ўпэўненасць і харызма дапамогуць прыцягнуць патрэбных людзей і іх падтрымку. У шэрагу новых спраў будзьце гатовыя да нечаканых паваротаў лёсу. У любых непрадбачаных сітуацыях зоркі раяць захоўваць аптымізм і гнуткасць. Не выключаны змены ў самаадчуванні. Пазбегнуць праблем са здароўем дапамогуць прафілактычныя меры і правільны распарадак дня.
Конь. Прадстаўнікі знака могуць чакаць значных поспехаў у фінансавай сферы. Вашы намаганні пачнуць прыносіць доўгачаканыя плады. Калі ў планах быў запуск уласнага бізнэсу, 2025 дасць для гэтага ўсё неабходнае. А дабіцца поспеху ў выбранай справе вам дапаможа прыродная праніклівасць. На працягу года Коней будуць суправаджаць людзі, для якіх яны стануць крыніцай святла і натхнення. Вам атрымаецца стварыць вакол сябе атмасферу утульнасці і разумення.
Каза. Вялікую ролю ў жыцці Коз адыграе сям’я. Вашы повязі будуць як ніколі дужымі, а падтрымка блізкіх стане добрай апорай. Задумваючыся над маштабнымі мэтамі, дзяліцеся ідэямі з дарагімі вам людзьмі. Зоркі рэкамендуюць уважліва ставіцца да прапаноў, якія будуць паступаць на працягу года. Магчымасці, якія здадуцца залішне павабнымі, могуць хаваць рызыку. Не дазваляйце сабе захапіцца мімалётнымі спакусамі.
Малпа. У новым годзе прадстаўнікоў знака чакае перыяд пераасэнсавання. Малпы могуць сутыкнуцца з канфліктамі на глебе нявырашаных пытанняў з мінулага. У такіх сітуацыях вам дапаможа ўменне ісці на кампрамісы. Дзейнічаючы ўзважана, вы зможаце вырашыць старыя крыўды і ўмацаваць адносіны з блізкімі. На гарызонце ў Малпаў — самарэфлексія і пошук унутранага «я». Вам трэба больш давяраць сваім пачуццям і разабрацца з сапраўднымі жаданнямі. Прагулкі на свежым паветры і адпачынак у адзіноце дапамогуць зразумець сябе.
Певень. Народжаных у год Пеўня чакаюць радасныя моманты, якія прынясуць пачуццё завершанасці і гармоніі. Не выключана, што 2025 стане тым доўгачаканым часам, калі мары пачнуць спраўджвацца. У пагоні за поспехам вам дапаможа здольнасць накіроўваць энергію ў патрэбнае рэчышча. Фінансавая сфера парадуе стабільнасцю. Зносіны з навакольнымі стануць больш гарманічным, бо ўпэўненасць у сваіх сілах і фінансавы дабрабыт створаць у Пеўняў пазітыўны фон для ўзаемадзеяння з людзьмі.
Сабака. Новы год абяцае Сабакам нямала канкурэнцыі і дужання. Вам трэба будзе сутыкнуцца з выклікамі, якія запатрабуюць праявы сілы духу і зацятасці. Захоўвайце ўпэўненасць у сабе і памятайце: кожны выклік — гэта магчымасць для росту. У адносінах з навакольнымі не выключаны рознагалоссі. Вярнуць гармонію ў зносіны дапамогуць зацікаўленасць у рашэнні праблем і сумленныя дыялогі. Год адчыніць дзверы да змен. Прытрымвайцеся пазітыўнага мыслення.
Кабан. У Кабанаў з’явіцца магчымасць наладзіць глыбокія сувязі з навакольнымі. Гэта могуць быць як рамантычныя адносіны, так і моцнае сяброўства. Зоркі перасцерагаюць: у фінансавай сферы магчыма з’яўленне хітрасцей і выкрутаў. Не выключана, што вас паспрабуюць абдурыць ці дэзінфармаваць. Захоўвайце пільнасць, надайце асаблівую ўвагу дэталям, а атрыманую інфармацыю правярайце двойчы. Вольныя ад працы дні стануць для Кабанаў часам эксперыментаў. Звярніце ўвагу на заняткі, зусім адрозныя ад вашай звыклай дзейнасці.