Top.Mail.Ru

Чаго нельга аграрыям, што рабіць нафтавікам і чым цікавая Самарская вобласць

Топ-5 цытат мінулага тыдня з першых вуснаў.


Рабочы графік Прэзідэнта штотыдзень надзвычай насычаны. І тэмы, якім кіраўнік дзяржавы надае пільную ўвагу, самыя разнастайныя: эканоміка, бяспека, сацыяльная сфера, прамысловасць, грамадска-палітычная абстаноўка і многае іншае. Кожную тэму Аляксандр Лукашэнка вывучае дэталёва, абавязкова робіць акцэнт на праблемах, але і не забывае пра станоўчыя моманты. Ацэнкі Прэзідэнта заўсёды трапныя і змястоўныя. А даручэнні і парады — канкрэтныя.

На мінулым тыдні ў цэнтры ўвагі кіраўніка дзяржавы былі пытанні надзённыя і перспектыўныя. Аляксандр Лукашэнка сустракаўся з губернатарам Самарскай вобласці Вячаславам Федарышчавым. Разам з гэтым рэгіёнам у нас вялікае поле для дзейнасці, што і абмяркоўвалі ў Палацы Незалежнасці. Палі ў прэзідэнцкім графіку таксама былі — беларускі лідар асабіста інспектаваў ход уборачнай кампаніі на полі сельгаспрадпрыемства «Азярыцкі-Агра» ў Смалявіцкім раёне. Працавалі не толькі на зямлі, але і глядзелі ў яе глыбіню — Прэзідэнт правёў нараду, прысвечаную здабычы вуглевадароднай сыравіны. Таксама Аляксандр Лукашэнка правёў тэлефонную размову з Прэзідэнтам Узбексітана Шаўкатам Мірзіёевым. 

1. «Мы гатовыя ствараць сумесныя прадпрыемствы, і перш за ўсё, у Самарскай вобласці. Таму што вельмі магутныя ў прамысловых адносінах, перспектыўныя прадпрыемствы Самаршчыны — мы хацелі б з імі супрацоўнічаць. Вядома, у выніку гэтага супрацоўніцтва мы атрымалі б новыя кампетэнцыі, а вы атрымалі б добрых мазгавітых людзей у Беларусі, якія маглі б супрацоўнічаць і ствараць сумесны прадукт. Думаю, нам на гэта перш за ўсё трэба сёння звяртаць увагу», — растлумачыў неабходнасць нарошчвання супрацоўніцтва Беларусі і Самарскай вобласці Аляксандр Лукашэнка. Сапраўды, чаму б і не, калі ў выйгрышы застануцца ўсе.

2. «Я, калі быў на авіябудаўнічых заводах (натуральна гэта вельмі высокаёмістыя, навукаёмістыя, інавацыйныя прадпрыемствы), яны маю ўвагу звярнулі на тое, што з сыходам заходніх краін нам трэба развіваць сваё станкабудаванне. Без яго нічога быць не павінна і не можа. Вы ведаеце, што з савецкіх часоў станкабудаванне — гэта наш брэнд быў паралельна з іншымі галінамі як будаўніцтва, машынабудаванне, сельская гаспадарка. Станкабудаванне — гэта вельмі магутны напрамак развіцця нашай прамысловасці», — адзначыў беларускі лідар. І гэта таксама вельмі перспектыўны накірунак супрацоўніцтва з расійскімі рэгіёнамі. Тым больш, што ў Беларусі захавалі ўсе кампетэнцыі, прадпрыемствы. 

3. «Я дакладна ведаю, што ў нас тут рэзервы ёсць, як і ў любым кірунку нашай дзейнасці. Таму трэба не разварушвацца, а, як казаў вядомы персанаж, свідраваць і свідраваць. Але свідраваць з розумам і з укараненнем новых тэхналогій! Любыя свідраванні, любая геолагаразведка павінны быць апраўданыя», — такую задачу Прэзідэнт паставіў перад адказнымі за нафтаздабычу. Галіна, канешне, высоказатратная, але пры правільным падыходзе ўсе ўкладанні сябе апраўдаюць. 

4. «Ні ў якім разе нам нельга прашляпіць гэты год. Ураджай павінен быць добрым. Калі мы без страт убяром, наколькі гэта магчыма», — канкрэтную задачу (якая і так вядомая) ад кіраўніка дзяржавы атрымалі і аграрыі. Атрымалі і параду — не сушыць збожжа ў полі, як толькі магчыма — убіраць. 

5. «Па ўгнаеннях нават разважаць няма чаго. Санкцыі? Добра. Угнаенні трэба прадаваць праз прадукцыю сельскай гаспадаркі: праз малако, мяса. Угнаенні ўнеслі, колькі трэба — будзе ўраджай. А значыць, будзе малака, мяса больш», — заявіў Аляксандр Лукашэнка. Ён яшчэ раз нагадаў, што ва ўборачнай кампаніі, як і ва ўсёй сферы АПК не бывае. Усё ўзаемазвязана. Таму, трэба не скардзячыся на надвор’е ці санкцыі, спакойна і адказна рабіць сваю справу. 

Валерыя СЦЯЦКО.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю