Ратавальнікі папярэдзілі аб рызыках з-за навальніц і моцных дажджоў, паведамляе МНС.
Паводле звестак Белгідрамета, днём 18 мая месцамі, а на паўночны ўсход у многіх раёнах чакаюцца дажджы. Днём у асобных раёнах Віцебскай вобласці — моцныя дажджы. Таксама ў дзённы час месцамі магчымы навальніцы, часам парывы ветру могуць дасягаць 14 м/с.
У сувязі з гэтым у МНС нагадваюць аб магчымых фактарах небяспекі. У прыватнасці, на дарогах можа быць значнае зніжэнне бачнасці і цяжкасць руху транспарту аж да яго поўнага спынення, падтапленне асобных дамоў, гаспадарчых пабудоў, агародаў, сельгасугоддзяў, аўтадарог мясцовага значэння. Таксама не выключана пашкоджанне (абрыў) ліній сувязі і электраперадачы, адключэнне электрычных падстанцый, электраэнергіі ў населеных пунктах, узнікнення лясных пажараў, як і пажараў у жылых і вытворчых будынках.
Фота з адкрытых крыніц