Top.Mail.Ru

«Ніякіх афіцыйных паведамленняў аб адкрыцці пунктаў пропуску не паступала»

Бачачы непаслядоўныя, неканструктыўныя крокі літоўскага ўрада, беларускі бок сочыць за сітуацыяй на граніцы, трымае яе на пастаянным кантролі 



Актуальную сітуацыю на беларуска-літоўскай граніцы ў сувязі з чаканым адкрыццём Літвой пунктаў пропуску абмеркавалі 19 лістапада ў Дзяржаўным сакратарыяце Савета бяспекі на міжведамаснай нарадзе, арганізаванай па даручэнні Прэзідэнта. 

У ліку ўдзельнікаў нарады былі Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, кіраўнікі Міністэрства замежных спраў Максім Рыжанкоў, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Канстанцін Моластаў, Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзімір Арлоўскі і Камітэта дзяржаўнай бяспекі Іван Тэртэль.

«У сродках масавай інфармацыі з’яўляюцца нейкія паведамленні аб тым, што ўрад Літвы збіраецца адкрыць закрытыя імі ж пункты пропуску. Пры гэтым, бачачы непаслядоўныя, неканструктыўныя крокі літоўскага ўрада, мы сочым за сітуацыяй, трымаем яе на пастаянным кантролі. Таму з усімі зацікаўленымі абмеркавалі сітуацыю, якая складваецца на сённяшні дзень на граніцы, — расказаў журналістам па выніках нарады Аляксандр Вальфовіч. — На жаль, ніякіх афіцыйных паведамленняў ні аб закрыцці пунктаў пропуску, ні аб адкрыцці, як гэтага патрабуюць міжнародныя дагаворы, на сённяшні дзень не паступала».
Удзельнікі нарады абмеркавалі магчымыя меры, якія будзе неабходна прыняць у выпадку адкрыцця літоўскім бокам пунктаў пропуску. «Беларускі бок не закрываў пункты пропуску, быў гатовы да канструктыўнага дыялогу на дзяржаўным узроўні па лініі міністэрстваў замежных спраў», — падкрэсліў дзяржсакратар Савета бяспекі. 

Аляксандр Вальфовіч адзначыў, што беларускі бок пры гэтым гатовы да канструктыўнага дыялога і работы. 

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю