Top.Mail.Ru
173

У Беларусь прыйшла суровая зіма — з сур’ёзнымі снягамі, моцнымі вятрамі

Як адзначаюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, да нас прыйшла суровая зіма — з сур’ёзнымі снягамі, моцнымі вятрамі і траскучымі маразамі.


Сёння на тэрыторыі Беларусі захаваецца ўплыў актыўных атмасферных франтоў ад паўднёвага цыклона, цэнтр якога перамесціцца з тэрыторыі Украіны на Бранскую вобласць Расіі. Сіноптыкі папярэджваюць аб дастаткова складаных умовах. Будзе пераважаць хмарнае надвор’е. Часам снег, на большай частцы тэрыторыі моцны, ноччу па паўднёвым усходзе краіны чакаецца вельмі моцны снег. 

У многіх раёнах завіруха, на дарогах снежныя заносы. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночны, паўночна-ўсходні парывісты, у многіх раёнах моцны. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад мінус 4 °C па паўднёвым усходзе да мінус 16 °C па поўначы краіны. Днём — мінус 8–14 °С, па паўднёвым усходзе — мінус 4–7 °С.

У суботу захаваецца ўплыў гэтага шырокага цыклона, будзе воблачна з праясненнямі. Часам снег, ноччу месцамі слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночнай чвэрці ўмераны, уначы парывісты, у асобных раёнах моцны. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе мінус 9–14 °С, ноччу пры праясненнях да мінус 18 °С.

У нядзелю чакаецца пахаладанне. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег. Днём у асобных раёнах слабая завіруха. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночнай чвэрці ўмераны, удзень месцамі парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 11–18 °С, пры праясненнях да мінус 19–23 °С. Досыць холадна чакаецца і днём, калі будзе мінус 8–15 °С.

Сяргей КУРКАЧ.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю