Top.Mail.Ru

Чалавек без сяброў, што печ без дроў. Тое ж можна сказаць і пра газету

Хто ў сябрах у «Звязды»? Не вам казаць: ну, вядома ж, нашы былыя супрацоўнікі-ветэраны, ну, вядома ж, адданыя падпісчыкі і чытачы, нашы заснавальнікі, героі публікацый, рэкламадаўцы, суразмоўцы, але...


Старэйшую газету выпускаем
І разам з ёй мудрэем пакрысе:
Ці не штодня з удзячнасцю ўзгадаем
Мы тых, хто нашы словы данясе.

У аддзяленні паштовай сувязі № 2 г. Петрыкава калектыў невялікі: «жменька» паштальёнаў-аператараў, начальнік аддзялення, намеснік... Але ўсе, што называецца, у цяльняшках. Як адзначыла начальнік Калінкавіцкага РВПС Вольга Сінельнік, з веданнем справы, з увагай і павагай да людзей прымаюць плацяжы, дастаўляюць пенсіі і карэспандэнцыю, прадаюць тавары штодзённага попыту, афармляюць страхоўку і падпіску на сродкі масавай інфармацыі...

Што важна, многае выпісваюць і чытаюць самі. У тым ліку «Звязду», для якой — сказалі — прыемна і папазіраваць.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю