Самыя трапныя цытаты мінулага тыдня ад кіраўніка дзяржавы
Рабочы графік Прэзідэнта штотыдзень надзвычай насычаны. І тэмы, якім кіраўнік дзяржавы надае пільную ўвагу, самыя разнастайныя: эканоміка, бяспека, сацыяльная сфера, прамысловасць, грамадска-палітычная абстаноўка і многае іншае. Кожную тэму Аляксандр Лукашэнка вывучае дэталёва, абавязкова робіць акцэнт на праблемах, але і не забывае пра станоўчыя моманты. Ацэнкі Прэзідэнта заўсёды трапныя і змястоўныя. А даручэнні і парады — канкрэтныя.
Мінулы тыдзень быў урачыстым — краіна святкавала Дзень Незалежнасці. Вакол галоўнага дня быў пабудаваны і графік Прэзідэнта, хоць, як заўсёды, ён знайшоў час і на рабочыя пытанні. Аляксандр Лукашэнка прыняў кадравыя рашэнні, прызначыў новых кіраўнікоў райвыканкамаў і абнавіў кіраўнікоў дыпламатычных місій. Беларускі лідар сустракаўся з выпускнікамі ваенных навучальных устаноў, і хоць нагода была святочнай, гаварылі і аб надзённым. Прэзідэнт выступіў на ўрачыстым сходзе да Дня Незалежнасці, шчыра расказаўшы беларусаў аб тым, што іх турбуе. А свята беларускі лідар сустракаў на сакральным месцы — на Кургане Славы, дзе прайшло ўрачыстае мерапрыемства да Дня Незалежнасці. Свята працягнулася ў суботу ў Магілеве кіраўнік дзяржавы ўдзельнічаў у адкрыцці музея славы Магілёўшчыны, а вечарам — у традыцыйным свяце «Александрыя збірае сяброў». Калі праца ў задавальненне.
1. «Вы наперадзе ўсіх. І часцяком мне асабіста (я ж з людзьмі размаўляю) паступаюць скаргі на валакіту і абыякавасць. Асабліва ў тых абласцях, дзе ў нас праблем дастаткова. Адміністрацыі Прэзідэнта трэба задзейнічаць усе органы ўлады для таго, каб гэтага не было. Чаго-чаго, а абыякавасці і непрыстойнага стаўлення да людзей з боку ўлад быць не павінна. Не павінна быць!» — гэта першая задача, якую Прэзідэнт паставіў перад новымі кіраўнікамі раёнаў (ды і ўсім варта прыслухацца) падчас кадравага дня.
2. «Супраць нас ужо некалькі дзесяцігоддзяў вядзецца перманентная гібрыдная вайна, якая ў далейшым будзе толькі набіраць абароты. Чым адказаць — у нас ёсць. За тры дзесяцігоддзі намі створана сучасная, баяздольная, добра ўзброеная армія. На любыя агрэсіўныя выпады гатовыя даць самы жорсткі адказ. Я абсалютна перакананы, (гэта не толькі мой пункт гледжання), што ракеты, самалёты, нарэшце, беспілотнікі — гэта добра. Але лёс любога бою будуць вырашаць камандзіры і іх падначаленыя, салдаты. Яны будуць вырашаць», — заявіў Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі ўшанавання выпускнікоў ваенных навучальных устаноў і афіцэраў, якім прысвоены генеральскія званні. І людзі, якія сабраліся ў той дзень у Палацы Незалежнасці даказваюць, што адказваць у нас ёсць чым.
3. «Толькі ў нашай краіне Дзень Незалежнасці святкуецца нароўні з Днём Вялікай Перамогі. Бо тады, у самы востры момант пераможнага наступлення Чырвонай Арміі, дзень вызвалення Мінска стаў прадвеснікам пераможнага 9 Мая, сімвалам адраджэння беларускай зямлі, ды і ўсяго савецкага народа. Выбар даты нашага галоўнага дзяржаўнага свята гістарычна абгрунтаваны і прыняты сэрцам кожнага з нас, кожнага беларуса. У гэтым выбары — воля не толькі нас, сучаснікаў, якія не маглі паступіць інакш, але і нашых бацькоў і дзядоў», — на ўрачыстым сходзе да Дня Незалежнасці Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, у чым глыбінны сэнс галоўнага для краіны свята.
4. «Я не забыўся. Я не забыўся, адкуль я. Я не забыўся, што я павінен зрабіць. І, паверце, для мяне самае галоўнае вас не падвесці, каб потым вы потым расчаравана не разводзілі рукамі і не казалі, што памыліліся ў гэтым чалавеку. Гэта для мяне закон». — прызнаўся беларускім лідар беларусам. Гэтым, па яго словах, тлумачыцца тое, што ён нічога не ўтойвае ад свайго народа.
5. «Чалавек заўсёды можа і павінен супрацьстаяць злу, якім бы моцным і выдасканаленым не было гэта зло. Сёння свет знаходзіцца на крутым пераломе і ніхто не ведае, з чым мы сутыкнемся заўтра. Вы бачыце, што робіцца вакол нас. Захад зноў вырашыў усе свае даўгі і праблемы спаліць у сусветным пажары. І адначасова спаліць некалькі мільёнаў жыхароў нашай планеты. Задача ўсіх людзей добрай волі, і ў першую чаргу моладзі — аб’яднацца, спыніць вар’ятаў, спыніць у імя будучыні ўсяго чалавецтва», — такі моцны пасыл кіраўніка дзяржавы ўзмацніла і месца, на якім ён быў агучаны, — каля Кургана Славы. На месцы, якое кожны дзень нагадвае, чаго каштуе барацьба са злом.
6. «А цяпер ідзе барацьба за галовы, за мазгі нашых людзей. Прайграем гэтую барацьбу — наш час хутка скончыцца. Вось таму мы ўчапіліся ў гэтую гістарычную памяць. Ды і наогул подзвіг нашага савецкага народа, у тым ліку і на беларускай зямлі — гэта гонар для любога народа. Ніводзін народ бы ад гэтага не адмовіўся. Але мы добрыя. Вы ведаеце, мы ў сваёй гісторыі шмат ад чаго адмаўляліся, а потым пажыналі вынік гэтых адмоваў. Таму лепш пад мірным, светлым небам змагацца за наша мінулае. Для чаго? У імя будучыні. Лепш пад мірным небам жыць, чым ваяваць», — аб гэтым кіраўнік дзяржавы казаў падчас адкрыцця музея Славы Магілёўшчыны на Буйніцкім полі. Аляксандр Лукашэнка як гісторык нагадаў, што гэта месца адыграла вельмі важную ролю ў барацьбе з ворагам. І заклікаў зберагчы мемарыял на Буйніцкім полі не толькі дзеля памяці аб мінулым, але і для будучыні.
7. «Нашы ўяўленні аб сапраўдных каштоўнасцях, наша разуменне справядлівага ўкладу жыцця — усё фарміравалася там, у глыбіні стагоддзяў. Мы нацыя. Нацыя са старажытнай гісторыяй. І дзяржаўнасць сваю будуем на прынцыпах беражлівых адносін да гістарычнай і культурнай памяці народа», — выступаючы перад гасцямі свята «Купалле» ў Александрыі, кіраўнік дзяржавы прызнаўся, што адпачывае тут душой. А ў такім месцы хочацца казаць аб тым, што важна для душы, а беларуская душа не можа без гісторыі і памяці.
Валерыя СЦЯЦКО