Top.Mail.Ru
282

Чаму дзікія жывёлы могуць масава выходзіць да людзей?

Аб набліжэнні да населеных пунктаў дзікіх жывёл папярэдзіў у эфіры тэлеканала СТБ загадчык лабараторыі аптымізацыі экасістэм Палескага аграрна-экалагічнага інстытута НАН Беларусі Віктар Дземянчык.


Паводле яго слоў, сухое надвор’е негатыўна адбілася на жывёльным і раслінным свеце. Жывёлы вымушаны выходзіць са сваіх сталых месцаў пасялення ў пошуках вады.

«Мы назіраем рэальную засуху, якая прывяла да таго, што, напрыклад, буйныя жывёлы аказаліся ў недахопе кармавой базы. Таму яны падышлі бліжэй да населеных пунктаў», — паведаміў ён.

Таксама, на думку вучонага, варта чакаць лясных «прышэльцаў» — ліс, янотападобных сабак, рэптылій, якія адчуваюць вялікі дэфіцыт вільгаці.

«Гэты сезон будзе, вядома ж, выпрабаваннем для нашай занальнай прыроды», — канстатаваў Віктар Дземянчык.

Памятайце, калі звер паводзіць сябе дзіўна — занадта прыязна ці, наадварот, агрэсіўна, гэта можа быць прыкметай шаленства. У такім выпадку трэба неадкладна выклікаць экстраныя службы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю