Top.Mail.Ru

Чаму дзяржава ў праве патрабаваць аддачу ад аграрыяў, якой сілай павінны быць прафсаюзы, і хто паказвае прыклад для ВНУ

Топ-5 цытат мінулага тыдня з першых вуснаў.


Рабочы графік Прэзідэнта штотыдзень надзвычай насычаны. І тэмы, якім кіраўнік дзяржавы надае пільную ўвагу, самыя разнастайныя: эканоміка, бяспека, сацыяльная сфера, прамысловасць, грамадска-палітычная абстаноўка і многае іншае. Кожную тэму Аляксандр Лукашэнка вывучае дэталёва, абавязкова робіць акцэнт на праблемах, але і не забывае пра станоўчыя моманты. Ацэнкі Прэзідэнта заўсёды трапныя і змястоўныя. А даручэнні і парады — канкрэтныя.

На мінулым тыдні кіраўнік дзяржавы быў засяроджаны пераважна на ўнутраных пытаннях, хоць ў некаторых — з арыентацыяй на замежных партнёраў. Аляксандр Лукашэнка абмяркоўваў выгаднае для нашай краіны эканамічнае супрацоўніцтва з Санкт-Пецярбургам і карыснае адукацыйнае супрацоўніцтва з Пекінскім універсітэтам. Прэзідэнт таксама заслухаў даклад аб тым, як Федэрацыя Прафсаюзаў Беларусі клапоціцца аб людзях працы. Дэталёва і прынцыпова на самым высокім узроўні абмеркавалі самую актуальную тэму — уборачную кампанію. У працяг «зямной працы» Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які спрашчае рэгістрацыю зямельных участкаў і закон аб змяненнях у пытаннях сацстрахавання і пенсійнага забеспячэння. Таксама з боку Прэзідэнта былі падтрыманы адораныя навучэнцы і таленавітая моладзь. 

1. «Пра гэта можна спрачацца. Але тое, што ленінградцы пасля вайны, у пасляваенны перыяд аказалі істотную падтрымку беларусам і гораду Мінску ў аднаўленні, у адраджэнні (вы ведаеце, Беларусь наогул была сцёртая з твару зямлі) гэта праўда. Менавіта ленінградцы першымі прыйшлі нам на дапамогу» — з агульнай гісторыі Аляксандр Лукашэнка пачаў сустрэчу з губернатарам Санкт-Пецярбурга Аляксандрам Бягловым. У сучаснасці Піцер для Беларусі — прыярытэт прыярытэтаў, заўважыў кіраўнік дзяржавы. Ён акрэсліў і мэту на будучыню — дасягнуць тавараабарота ў 2,5 мільярды долараў.

2. «Паміж вашым Пекінскім універсітэтам і нашай вядучай ВНУ склаліся добрыя адносіны. І я вельмі спадзяюся, што яно так і будзе. Мы разлічвалі, што гэта супрацоўніцтва будзе прыкладам для іншых ВНУ», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы на сустрэчы з рэктарам Пекінскага ўніверсітэта Гун Цыхуанам. Аляксандр Лукашэнка адзначыў беспрэцэдэнтныя крокі ў супрацоўніцтве Пекінскага ўніверсітэта і БДУ — стварэнне асобнай праграмы для навучання асабліва паспяховых беларускіх студэнтаў па спецыяльнасці «біятэхналогіі». Ён таксама нагадаў пра зацікаўленасць у стварэнні падобных праграм у вывучэнні іншых навук. Тым больш, што сакрэтаў у нас ад Кітая няма, а шырокія магчымасці для супрацоўніцтва — ёсць. 

3. «Я вельмі хацеў бы, каб прафсаюзы нашы былі магутнай арганізацыяй. Яны і цяпер з’яўляюцца, напэўна, самай магутнай партыйнай арганізацыяй і каціруюцца ў арганізацыйным плане вышэй за любую партыю, якая ў нас існуе», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, прымаючы з дакладам старшыню Беларускай федэрацыі прафсаюзаў Юрыя Сянько. Прэзідэнт таксама разлічвае, што прафсаюзы ў нас будуць арганізаваны магутнай базай для таго, каб падтрымліваць стабільнасць у нашым грамадстве. Менавіта гэтым, і яшчэ тым, што прафсаюзы «заземлены» на людзей, Прэзідэнт і тлумачыць сваю ўвагу да іх. 

4. «Тэхнічная гатоўнасць усяго ўборачнага комплексу — на першым месцы. Вырашальнае значэнне мае дакладная арганізацыя работ і годнае заахвочванне за якасную працу. Нагадаю: дзяржава для правядзення паспяховай уборачнай кампаніі зрабіла ўсё магчымае. Я думаю, усё. Калі не — губернатары паведамяць. Таму ад усіх — ад кіраўніка да механізатара — патрабуецца максімальная аддача», — з такім пасылам Аляксандр Лукашэнка пачаў селектарную нараду па ўборачнай кампаніі. Мерапрыемства традыцыйнае, і пасылы нязменныя: выконваць дысцыпліну па-ваеннаму і па-чалавечы ставіцца да працаўнікоў. 

5. «Зрабіце ўсё, каб страт не было на полі. Ці былі, але мінімум. Кантралюйце страты. Мяне гэта больш за ўсё хвалюе», — акрэсліў яшчэ адну вельмі важную (а няважных на ўборачнай не існуе) задачу кіраўнік дзяржавы. 

Валерыя СЦЯЦКО

Фота: БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю