Пра гэта папярэдзіла фармацэўт Раджына Шамс Натэры ў гутарцы з выданнем Daily Mirror, піша aif.ru.
Калі перш за ўсё пасля сну выпіць кавы, асабліва без папярэдняга ўжывання вады, можна пагоршыць абязводжванне і збіць натуральныя працэсы ў арганізме, адзначыла спецыяліст.
Паводле яе слоў, у ранішнія гадзіны ўзровень картызолу (гармона, які адказвае за абуджэнне) дасягае максімуму. Кафеін жа можа перашкаджаць яго нармальнай працы.
Фармацэўт параіла пачынаць дзень са шклянкі вады для аднаўлення воднага балансу. Каву лепш выпіць пазней.
На ранішняе самаадчуванне таксама негатыўна ўплываюць салодкае на сняданак і «заліпанне» ў тэлефоне адразу пасля таго, як чалавек расплюшчыў вочы.