Top.Mail.Ru

Чаму мы звяртаемся да гістарычнай памяці, што важней за лічбы і факты і ў чым наш шчыт

Топ-6 цытат з первых вуснаў, якія варта запомніць

Мінулы тыдзень Прэзідэнта быў як заўсёды насычаны рознымі падзеямі. Цэнтральная з іх — удзел у міжнародным патрыятычным форуме Саюзнай дзяржавы «Вялікая спадчына — агульная будучыня». Не сакрэт, што прамовы Аляксандра Лукашэнкі заўсёды шчырыя і адкрытыя. Беларускі лідар не баіцца казаць праўду, якой бы непрыемнай для кагосьці яна не была, і свае словы пацвярджае фактамі. Выступленне ў Валгаградзе не стала выключэннем. На Радзіме Перамогі Аляксандр Лукашэнка казаў аб уроках той страшнай вайны для ўсіх пакаленняў і нацыянальнасцей, аб захаванні памяці не на словах, а на справе і аб важнасці Перамогі для чалавецтва. Сабралі самыя моцныя цытаты рэзананснай прамовы, якія даюць адказы на многія пытанні. 

1.Мы звяртаемся да гісторыі, каб абараніць не толькі будучыню, але ўжо сучаснасць. Так сёння стаіць пытанне. Мы наследнікі вялікага пакалення — герояў-пераможцаў. І нам саромецца няма чаго і нешта ўтойваць. Гэты статус шмат да чаго абавязвае. 

2.Памяць аб шматлікіх героях-вызваліцелях, сярод якіх беларусы, захоўвае Зала воінскай славы на Мамаевым кургане. Гэта нашы агульныя героі. Таму і Курган Славы пад Мінскам захоўвае зямлю з розных куткоў Савецкага Саюза, дзе ішлі самыя бязлітасныя баі. Мы беражом часцінку Сталінграда ў самым цэнтры нашай сталіцы, на плошчы Перамогі. Цагліны з легендарнага дома Паўлава закладзены ў падмурак аднаго з будынкаў па праспекце Незалежнасці. Гэта свяшчэнныя для нас рэліквіі. Усе беларусы аб гэтым ведаюць, і мы ведаем, што перамогу пад Сталінградам атрымаў увесь наш савецкі народ. Усе, хто працаваў на патрэбы Чырвонай Арміі ў глыбокім тыле, адцягваючы на сябе ўвагу ворага і падрываючы ваенны патэнцыял вермахта знутры. Гэта там, у тыле ворага, быў адкрыты сапраўдны другі фронт. Не амерыканцамі і французамі. І гэта быў адказ на жахлівыя злачынствы нацызму. 

3.Важныя лічбы і факты, вельмі важныя. Але яшчэ важней — эмоцыі і сэнсы. І кадры ваеннай хронікі. Без цэнзуры. Я, магчыма, скажу непапулярную рэч. Але не час разважаць аб траўміраванай псіхіцы дзяцей, якія могуць убачыць тыя страшныя здымкі і відэа, якія мы часта дэманструем. 

4.Вялікая Перамога свяшчэнная. Праўда аб Вялікай Айчыннай вайне — наш шчыт. Трымаць яго ў сваіх руках — вялікі гонар і адказнасць. І нам трэба пра гэта памятаць. 

5.Ідзе вайна за розумы нашых людзей і за галовы. Сучасная гарачая вайна немагчыма без гэтай падрыхтоўкі. Гэта падрыхтоўка пачалася. Таму мы так учапіліся за гэту гістарычную памяць, каб паказаць цяперашнім, будучым пакаленням, нашым дзецям, што ў нас яны былі. І калі раптам — нам трэба змагацца за сваю зямлю, за свае сем’і, за сваіх дзяцей так, як змагаліся яны. Не шкадуючы ні жыцця, нічога, што ёсць... Вось чаму мы гаворым аб гістарычнай памяці, а не таму, што нам хочацца размаўляць.

6.Давайце шчыра. У нашым грамадстве нямала людзей, якія думаюць: а ну чаго там, пагаварылі-пагаварылі, да помніка схадзілі сёння, назад прыйшлі і гэтак далей. Не. Як толькі забудзем дарогу да Хатыні, Сталінграда, Брэсцкай крэпасці, усё вернецца зноў, імгненна, нават не заўважым. Таму мы павінны, зубамі ўчапіўшыся, трымацца за гэту гістарычную памяць. 

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю