Top.Mail.Ru
229

Чаму нельга скакаць нават у сучасным ліфце? Расказалі ў ЖКГ Мінска

Дзеці і падлеткі, напэўна, са з’яўленнем першых ліфтаў, сталі скакаць у кабінах. Вось толькі небяспечна гэта, яшчэ і ліфт пашкодзіць можна. Так што нават у сучасных скакаць не варта. Пра гэта паведамілі ЖКГ Мінска.



Кабіна не сарвецца з трасоў і не ўпадзе ў шахту, але тым не менш. Сучасны ліфт абсталяваны сістэмай лоўнікаў. Яна адказвае за бяспеку пасажыраў у аварыйных сітуацыях.

Што адбываецца пры скачку?

Сістэма ўлоўлівае змяненне ціску на падлогу, спрацоўваюць лоўнікі — прылады звонку кабіны, якія пры найменшым няштатным павелічэнні хуткасці «ловяць» ліфт і трывала ўтрымліваюць яго на любой вышыні.

А камп’ютэру не растлумачыць, што гэта, скажам, не трос парваўся, а падлетак вырашыў падскочыць у кабіне?

— Цяпер многія працэсы кантралюе камп’ютэр, аднак галоўнае правіла сучасных ліфтаў — бяспека. Таму любая змена хуткасці руху ліфта (нават за кошт ціску пры скачку) успрымаецца як пагроза бяспецы, — адзначылі ў ЖКГ Мінск афіцыйна.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю