Top.Mail.Ru
158

Чаму ў пад’ездах забаронены расліны і фіранкі?

Спробы зрабіць агульную прастору больш утульнай могуць абярнуцца сапраўднай трагедыяй. Чаму акультурваць пад’езды так небяспечна, расказалі ў Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі.


Папулярныя ў жыхароў элементы добраўпарадкавання парушаюць Правілы пажарнай бяспекі і перашкаджаюць эвакуацыі.

Так, шырыня эвакуацыйных выхадаў павінна быць не менш за 0,8 м, выхадаў на лесвічныя клеткі — не менш за 0,9 м, калідора — не менш за 1 м, маршаў лесвіцы — не менш за 0,9 м. Вышыня — 1,95–2 м.

Забараняецца загрувашчванне калідораў, лесвічных маршаў і пляцовак, праходаў, запасных выхадаў і іншых дапаможных памяшканняў. Згодна з дзеючымі нормамі, пад забарону размяшчэння ў пад’ездзе трапляюць мэбля (пуфікі, шафкі, вешалкі), расліны (вазоны, кадкі з кветкамі), а таксама лёгкаўзгаральныя і гаручыя вадкасці.

Акрамя таго, небяспечна вешаць на акно фіранкі, бо яны могуць маментальна ўзгарэцца. Яшчэ лёгка загараюцца карціны, гірлянды, дываны і тэкстыль.

Таксама небяспеку ўяўляюць прадметы ў дзвярэй, якія могуць блакаваць аварыйныя вынахады.

Пры пажары загрувашчаныя праходы становяцца смяротнай пасткай. У экстранай сітуацыі службы МНС не змогуць аператыўна эвакуіраваць людзей.

«Мы ўсебакова падтрымліваем жаданне жыхароў добраўпарадкаваць свой пад’езд. Гэта сведчыць аб іх імкненні стварыць камфортныя ўмовы пражывання. Аднак праводзіць гэтыя мерапрыемствы неабходна без парушэння ўстаноўленых правілаў», — адзначылі ў МЖКГ.

У ведамстве просяць падыходзіць да пытання акультурвання месцаў агульнага карыстання акуратна, узважана і ў індывідуальным парадку.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю